УСХО́ДНЯЯ РУМЕ́ЛІЯ,

аўтаномная вобласць у складзе Асманскай імперыі. Створана на тэр. Паўд. Балгарыі паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 (гал. г. Плоўдзіў). Кіравалася ген.-губернатарам, які прызначаўся тур. султанам са згоды вял. дзяржаў. У выніку нар. паўстання ў вер. 1885 далучана да Балгарскага княства, што фактычна прызнана тур. ўрадам у лют. 1886.

т. 16, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)